Всего на сайте:
282 тыс. 988 статей

Главная | Педагогика

VІ. Хатняе заданне  Просмотрен 81

А) агульнае: апавяданне “ У краіне майстроў”.

Б) дадатковае: паўтарыць “Першыя друкаваныя кнігі”.

 

 

Тэма “ У краіне майстроў”

1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч?

Адзнач знакакм “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

ٱ Майстрам шматкаляровай кафлі.

ٱ Слуцкім ткачам.

 

2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па выбару паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

3. Закончы сказы.

У слуцкай майстэрні па выбару паясоў спачатку працавалі _______________ і ________________ майстры. Яны перадалі свае ўменні ____________________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак – для ____ людзей, з ільну і воўны – для____________________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне заможныя.

 

4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

ٱ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх, можна было працягнуць праз

пярсцёнак.

ٱ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

ٱ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

ٱ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

ٱ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

 

5. Адзнач знакам “+” праўдзівія выказванні:

ٱ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

ٱ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

ٱ Беларускія майстры – гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

ٱ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

ٱ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі

дом.

 

 

22________ УРОК МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ.

 

ТЭМА : АД БАТЛЕЙКІ ДА ПАЛАНЕЗА

 

МЭТА: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва, пазнаёміць іх з гістарычнымі дзеячамі ХVІІ і ХVІІІ стст., якія пакінулі найбольш значны след ў гісторыі нашай краіны.

 

ЗАДАЧЫ: а) навучання: паказаць вучням, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр – ботлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні развіцці адыгралі Сімяон Полацкі І Казімір Агінскі, які ўклад у развіццё музычнага мастацтва ўнёс паланеза “Развітанне з Радзімай” Клеафас Агінскі, якую сувязь ён меў з Тадэвушам Касцюшкам – кіраўніком паўстання супраць царызму;

б) развiцця: развіваць у вучняў цікавасць да культурнай спадчыны, якую пакінулі нам таленавітыя продкі;

в) выхавання: на прыкладах жыцця і дзейнасці гістарычных асоб выхоўваць у вучняў высокія маральныя якасці, пачуцці асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай і яе народам.

 

АБСТАЛЯВАННЕ: альбом “Гістарычныя асобы Беларусі”

 

Предыдущая статья:Х О Д У Р О К А Следующая статья:Чытанне тэксту.
page speed (0.0382 sec, direct)