Всего на сайте:
282 тыс. 988 статей

Главная | Педагогика

Памятка. Работа з картай.  Просмотрен 65

1. Звярнiце ўвагу на назву карты.

2. Зрабiце агульны агляд карты, каб мець уяўленне пра яе змест.

3. Пры паказе на карце кiруйцеся наступнымi правiламi:

А) гарады i месцы бiтваў паказваецца адным пунктам;

Б) рассяленне плямён, тэрыторыi дзяржаў, вобласці, азёры – памежнай лініяй, якая замыкаецца;

В) накірункі ваенных паходаў, водныя шляхі, рэкі паказваюцца суцэльнай лініяй.

4. Любы паказ на карце суправаджаецца слоўным апісаннем накшталт наступнага: крывічы пасяліліся на землях ад Нёмана да Дзвіны і Дняпра, дзе цяпер размяшчаюцца Віцебская, часткова Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці, і занялі большую частку тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У час паказу на карце рассялення ўсходнеславянскіх плямён важна звярнуць увагу на адлюстраванні ўзаемапранікаючых колераў – гэта месцы змешанага пражывання плямён.

У час работы з картай звяртаецца ўвага на гарады, найперш за ўсё Полацк, Віцебск, Тураў, Гомель, якія з цягам часу стануць цэнтрамі княжанняў.

Настаўнік прапануе вучнямсамастойна знайсці на карце горад Кіеў і дадае, што ён стаў сталіцай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

Паралельна са знаёмствам з картай вучэбнага дапаможніка ажыццяўляецца перанос паказу на вялікую гістарычную карту “Старажытнаруская дзяржава – Кіеўская Русь у IХ – ХIIст.”.

Затым настаўнік арганізуе чытанне адпаведных абзацаў матэрыялу тэмы, у якіх тлумачыцца паходжанне назваў “крывічы”, “дрыгавічы”, “радзімічы”. Вучням прапануецца выдзяліць галоўнае ў прачытаным і зрабіць наступныя запісы ў сваіх сшытках:

Крывічы – правадыр Крэў або кроўныя.

Дрыгавічы – правадыр Дрыгавіч або дрыгва.

Радзімічы – правадыр Радзім.

Далей настаўнік прапануе вучням самастойна прачытаць матэрыял апошняга абзаца тэмы на старонках ________ і адказаць на пытанні:

?????

1. Якімі якасцямі валодалі нашы продкі?

2. Якія з гэтых якасцей вы лічыце найбольш важнымі і неабходнымі ў жыцці?

Далей патрэбна перайсці да работы з малюнкамі.

Вучні ўважліва разглядваюць малюнкі і адказваюць на пытанні настаўніка.

Малюнак “Паляванне”.

?????

1. На якіх жывёл паляваліся нашы продкі?

2. Якую зброю выкарыстоўвалі яны для палявання?

3. З якога матэрыялу яе выраблялі?

4. Што яшчэ яны прымянялі, каб паляванне было больш удалым?

Па ходу работы з маобнкамі ідзе запаўненне настаўнікам схемы на класнай дошцы.

 

паляванне

земляробства

Заняткі нашых жывёлагадоўля

рыбная лоўля

збіральніцтва

 

Малюнак “Гаспадар ўсходнеславянскіх плямён”.

?????

1. Як можна адным словам назваць занятак, калі чалавек апрацоўвае зямлю? (Земляробства.)

2. Чаму мастак паказаў земляроба на пярэднім плане карціны? (Земляробства – галоўны занятак нашых продкаў.)

3.

Яшчэ аб якіх занятках сведчаць адлюстраванні на карціне? (Жывёлагадоўля, паляванне, рыбная лоўля.)

4. Чаму рыбаловаў мастак паказаў на самым заднім плане карціны? (Рыбная лоўля – другарадны занятак.)

 

Матэрыял для настаўніка. Аўтар карціны, рэпрадукцыя якой змешчаны у дапаможніку, мастак І.І. Пчалко. Змест яе крыху зменены.

Зямля апрацоўваецца драўлянай сахой з жалезнымі сашнікамі. У Лясной паласе, дзе жылі нашы продкі, перагнойны пласт глебы быў неглыбокім і густа пераплеценым каранямі дрэў. Такую глебу было больш зручна араць сахой, а не плугам.

Па двух наступных малюнках настаўнік прапануе вучням выканаць практычныя заданні.

Малюнак “Віды заняткаў”. Заданне: пабудаваць у сшытках лесвіцу.

 

Віды заняткаў 3 ?____________________

2 збіральніцтва

1 ?___________

 

Малюнак “Старажытнае паселішча”. Заданне: скласці апісанне па наступным плане:

1. Месца размяшчэння.

2. Умацаванні.

3. Жыллё людзей.

 

ІІІ. Замацаванне.

Заданні 1, 2. З дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

Заданне 1.

1) Крывічы а) Тураў

2) Дрыгавічы б) Гомель

3) Радзімічы в) Полацк

1-в, 2-а, 3-б.

 

 

Заданне 2.

1) Земляробства а) кап’ё

б) саха

2) Паляванне в) лук

г) серп

1-б,г; 2- а,в.

 

ІV. Хатняе заданне.

А) агульнае: апавяданне “Нашы продкі”;

Б) дадатковае: запісаць у сшытках табліцу і запоўніць яе.

 

Нашы продкі

 

Назвы Паходжанне Гарады
Крывічы Дрыгавічы ? Крэў або кроўныя. ? ? ? Тураў ?

 

Дадатковая літаратура

У.Бутравееў. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. Мн., 1995, с 7 – 13.

Г. Штыхаў. Крывічы. Мн., 1992.

В. Ракуць. Карта як крыеіца гістарычных ведаў// Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. - №1.

 


 

Вучань ________

 

Заданні 1, 2. З дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

 

Заданне 1.

1) Крывічы а) Тураў

2) Дрыгавічы б) Гомель

3) Радзімічы в) Полацк

 

 

Заданне 2.

1) Земляробства а) кап’ё

б) саха

2) Паляванне в) лук

г) серп

 

___________

 

Вучань ________

 

Заданні 1, 2. З дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

 

Заданне 1.

1) Крывічы а) Тураў

2) Дрыгавічы б) Гомель

3) Радзімічы в) Полацк

 

 

Заданне 2.

1) Земляробства а) кап’ё

б) саха

2) Паляванне в) лук

г) серп

 

Вучань ____________

 

 

Заданне 1. Запоўніць схему.

 

Крывічы .

 

? ! ? .

__________

 

 

Вучань ______________

 

Заданне 2. Напісаць на карце-схеме назвы ўсходнеславянскіх плямён, якія рассяліліся ў старажытнасці ў межах Беларусі.

 

____4_____ УРОК МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ.

 

ТЭМА : ЗЯМЛЯ БЛАКІТНЫХ РЭК І АЗЁР.

 

МЭТА: прадоўжыць знаёмства вучняў з воднымі багаццямі нашай краіны, яе рэкамі і азёрамі, даць аб іх больш поўнае ўяўленне.

ЗАДАЧЫ: а) навучання: знаёмічы вучняў з воднымі багаццямі Беларусі, звярнуць іх увагу на галоўныя рэкі нашай краіны: Нёман, Заходнюю Дзвіну, Днепр і Прыпяць, а таксама возера Свіцязь; паказаць ім гістарычную ролю у жыцці нашых продкаў; правесці элементарнае даследаванне падання пра возера Свіцязь з пункту гледжання яго гістарычнай каштоўнасці;

б) развiцця: шляхам даследавання падання пра возера Свіцязь развіваць гістарычнае мысленне вучняў, падводзіць іх да разумення значэння паданняў, а таксама і легенд як гістарычных ведаў;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, цікавасць да яе гістарычнага мінулага, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў нашай краіны.

АБСТАЛЯВАННЕ: гiстарычная карта «Старажытная русская дзяржава – Кiеуская Русь у IХ – пачатку ХII ст.», карта вучэбанага дапаможніка; легенды, паданні і сказы пра Беларусь розных выданняў.

Предыдущая статья:II. Вывучэнне новага матэрыялу Следующая статья:Х О Д У Р О К А
page speed (0.0378 sec, direct)