Всего на сайте:
282 тыс. 988 статей

Главная | Педагогика

I. Работа над матэрыялам хатняга задання  Просмотрен 49

Настаўнiк можа выклiкаць да дошкi двух вучняў i прапанаваць iм выкананне практычных заданняў.

 

Заданнi 1 i 2. Замянiць пытальныя знакi патрэбнымi назвамi.

 

Радзiма

?

1. Беларусь ?

?

наша дзяржава

 

 

?

рускiя

?

2. Шматнацыянальная украiнцы

Беларусь ?

яўрэi

?

 

За час выканання практычных заданняў настаўнiк можа правесцi з вучнямi класа гутарку. Для гэтага пажадана выкарыстаць пытаннi дапаможнiка на старонцы ___.

Пасля гутаркi правяраецца засваенне вучнямi гiстарычных паняццяў «продкi», «дзяржава».

У канцы правяраецца выкананне дадатковага задання 6. Ад чаго яшчэ можа паходзiць назва «Беларусь»?

 

Матэрыял для настаўнiка.

Адзiнай думкi па гэтаму пытанню ў вучоных няма.

Белай Руссю называлi тэрыторыю нашай краiны, таму што яе жыхары насiлi белае палатнянае адзенне, мелi светлыя валасы i белы колер твару.

Белай Руссю называлi тую частку тэрыторыi нашай краiны, якая ў сярэднiя вякi (ХIII – ХV стст.) не была захоплена нi крыжакамi, нi татарамi. Слова «белая» азначае стан свабоды, волi незалежнасцi.

У тыя часы адпаведны колер мог азначаць напрамак свету: белы – усход, чорны – захад.

 

II. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнiк вызначае задачы, звяртае ўвагу вучняў на дошку, дзе запiсаны назва тэмы, план яе вывучэння i апорныя геаграфiчныя лiчбы i назвы.

Асноўныя метады i прыёмы работы: чытанне матэрыялу тэмы услых, каменцiраванне прачытанага, вылучэнне галоўнага i запiс ў сшыткi геаграфiчных дадзеных; работа з палiтыка-адмiнiстрацыйнай картай Рэспублiкi Беларусь.

Работа з матэрыялам тэмы вядзецца ў адпаведнасцi з планам, запiсаным на дошцы. Яе неабходна пачаць са знаёмства вучняў з картай. Настаўнiк прапануе вучням знайсцi i прачытаць назву карты. Затым ён тлумачыць, што карта так называецца, таму што на ёй паказаны:

1. Межы нашай дзяржавы.

2. Дзяржавы-суседзi, з якiмi Беларусь мае агульныя межы.

3. Сталiца Рэспублiкi Беларусь.

4.

Вобласцi i iх цэнтры – галоўныя гарады.

 

1. Месца размяшчэння i тэрыторыя.

Адзiн з вучняў чытае ўслых матэрыял першага абзаца. Усе астатнiя вучнi сочаць за чытаннем i думаюць над зместам гэтага матэрыялу. Настаўнiк прапануе iм адказаць на пытаннi:

?????

1. Якую асаблiвасць мае наша краiна?

2. Цi з'яуляецца такое размяшчэнне зручным?

3. Якiя выгады можа прынесцi нашай дзяржаве яе размяшчэнне ў самым цэнтры Еўропы?

Разважаючы над гэтымi пытаннямi, настаўнiку патрэбна падвесцi вучняў да практычнага разумення выгаднасцi такога становiшча.

Праз Беларусь у iншыя краiны правозiцца шмат розных грузаў. За iх перавозку плацяцца падаткi. Атрыманыя грошы iдуць у дзяржаўную казну. Ад гэтага багацее краiна, больш заможна жывуць яе грамадзяне.

Далей настаўнiк прапануе вучням запiсаць у сшыткi назву тэмы тлумачыць, як зрабiць карту схему межаў сучаснай Беларусi.

 

Карта – схема

 

Парады для настаўнiка. У навучаннi гiсторыi выкарыстанне карт-схем мае выключна важнае значэнне. Працаваць з iмi як настаўнiку, так i вучням прыдзецца амаль на кожным уроку. Для аблягчэння гэтай работы можна карыстацца шаблонамi, зробленымi з кардону. Iх можна заказаць настаўнiку працоўнага навучання.

Пад яго кiраўнiцтвам на ўроках працы вучнi змогуць выканаць такi заказ. Гэтыя шаблоны вучнi кладуць у свае сшыткi i ў любы момант могуць iмi карыстацца. Шаблон больш вялiкiх памераў можа заказаць для сябе настаунiк i карыстацца iм для выканання карт-схем на класнай дошцы.

Па ходу выканання матэрыялу тэмы на карту-схему настаўнiк i вучнi наносяць геаграфiчныя звесткi. У дадзеным выпадку плошчу i працягласць тэрыторыi.

 

2. Нашы суседзi. Пад кiраўнiцтвам настаўнiка вучнi чытаюць матэрыял наступнага абзаца i знаходзяць на карце межы нашай дзяржавы з суседнiмi краiнамi. Вакол карты-схемы, якая выканана ў сшытку. Яны запiсваюць у адпаведных месцах назвы дзяржаў, з якiмi мяжуе Беларусь.

На вялiкай палiтыка-адмiнiстрацыйнай карце настаўнiк паказвае гэтыя межы.

 

3. Падзел краiны на часткi. Вучнi прыступаюць да чытання i каменцiравання матэрыялу трэцяга абзаца тэмы. Адначасова вядзецца работа з картай дапаможнiка. Вызначаюцца межы абласцей, паказваюцца абласныя цэнтры.

Настаўнiк паказвае ўсё гэта на вялiкай карце.

Затым з вучнямi праводзiцца гутарка.

??? Пытаннi для гутаркi:

1. Колькi ў Беларусi абласцей?

2. Дзе яны размяшчаюцца?

3. Якая вобласць знаходзiцца ў цэнтры краiны?

4. Як называецца самая вялiкая адмiнiстрацыйная адзiнка нашай краiны? (Сама Рэспулiка Беларусь з усёй яе тэрыторыяй.)

5. Як называецца самы маленькi населены пункт Беларусi? (Вёска)

Для замацавання гэтага матэрыялу настаўнiк прапануе вучням калектыўнае запаўненне схемы.

Предыдущая статья:УРОК МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ Следующая статья:Дадатковая лiтаратура
page speed (0.0299 sec, direct)