Всего на сайте:
248 тыс. 773 статей

Главная | Педагогика

УРОК 1 МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ  Просмотрен 9

УРОК 1 МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ

 

ТЭМА: БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗIМА.

МЭТА: даць вучням уяўленне пра Беларусь як агульную Радзiму людзей розных нацыянальнасцей, якiя жылi i жывуць на беларускай зямлi.

ЗАДАЧЫ : а) навучання:пазнаёмiць вучняў з сутнасцю i паходжаннем назваў «Беларусь», «Радзiма», «Бацькаўшчына»; правесцi работу з гiстарычнымi паняццямi: продкi, дзяржава, гiсторыя; раскрыць сутнасць выразу «шматнацыянальная краiна»;

б) развiцця:пабуджаць вучняў да актыўнай разумовай працы, разважання над прачытаным, пошуку адказау на ўзнiкшыя пытаннi;

в) выхавання:выхоўваць у свядомасцi школьнiкаў любоў да Радзiмы, пачуцццi гонару за свой народ i прыхiльнасцi да яе грамадзян – людзей розных нацыянальнасцей.

АБСТАЛЯВАННЕ: «Тэрытарыяльна – адмiнiстрацыйная карта Рэспублiкi Беласусь», адлюстраваннi Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Беларусi, партрэты гiстарычных дзеячаў мiнулага (альбом «Культурныя дзеячы Беларусi», Мн., 1995), эпiграф да ўрока – «Мы - народ Рэспублiкi Беларусь». Гэтыя словы з Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь запiсваюцца на класнай дошцы.

 

Х О Д У Р О К А

I. Уводная гутарка.

Формы правядзення: гутарка, разважаннi, работа з картай i нагляднасцю, выкананне практычных заданняў.

Пытаннi для гутаркi:

- Якую назву носiць падручнiк?

- Як вы разумееце словы «Радзiма», «Беларусь»? Якiмi iншымi словамi або выразамi можна iх замянiць?

Настаўнiк прапануе вучням паказаць на карце межы Беларусi. Яе сталiцу. Знайсцi на карце вобласцi, горад, дзе яны жывуць.

Да дошкi прымацоўваецца адлюстраваннi герба i сцяга. Настаўнiк звяртаецца да вучняў з пытаннем: што гэта такое?

Адлюстраваннi сiмволiкi замяняюцца партрэтамi гiстарычных дзеячаў (2-3). Настаўнiк прапануе вучням адказаць на пытаннi:

- Хто гэта такiя?

- Што вы ведаеце пра iх жыццё?

- Адкуль вам гэта вядома?

 

Практычная работа. Для яе правядзння выкарыстоўваецца матэрыял апавядання «Беларусь – мая Радзiма».

Заданне 1.Карыстаючыся зместам, знайдзiце старонку падручнiка, на якой змяшчаецца матэрыял з загалоўкам «Беларусь – мая Радзiма». Настаўнiк правярае правiльнасць выканання задання.

Заданне 2.Знайдзiце ў змесце апавядання словы, якiя выдзелены спецыяльным шрыфтам, i прачытайце iх. Паспрабуйце адшукаць гэтыя словы ў слоўнiку гiстарычных паняццяў. Цi патрэбна чытаць усе словы падрад? Хто ведае, як гэта можна зрабiць вельмi хутка? (Алфавiтны парадак, указальнiк старонак.)

Заданне 3. Знайдзiце пытаннi i заданнi да матэрыялу апавядання. Прачытайце апошняе пытанне (Чаму трэба ведаць гiсторыю сваёй краiны?).

- Так чаму ж трэба ведаць гiсторыю?!

 

Предыдущая статья:Консалтинг в Китае Следующая статья:Мае продкi
page speed (0.0364 sec, direct)