Всего на сайте:
210 тыс. 306 статей

Главная | Культура, Искусство

МАЯ ЧАРОЎНАЯ БЕЛАРУСЬ!  Просмотрен 40

МАЯ ЧАРОЎНАЯ БЕЛАРУСЬ!

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!..

Якуб Колас


Сапраўды, Айчына з'яўляецца адной з галоўных святыняў у жыцці чалавека. Усе народы цаною жыцця ахоўвалі свае хаты, гаспадарку, гарады, помнікі культуры, сваіх родных — усё, што мы ўкладваем у сэнс слова Айчына. Беларусь з'яўляецца маёй Бацькаўшчынай, а Баранавiчы — месцам майго нараджэння і жыцця.

Гісторыя не вельмі шчыра раздавала славу гарадам. Да Баранавiч яна ўпарта і доўга была зусім скупою. На пажаўцелых старонках летапісу ён успамінаўся, калі яго разбуралі, калі бралі ў палон, калі ў ім лютаваў голад, пажары.

Нялёгка знайсці другі горад з гэткай цяжкай доляй. I я не магу не любіць цудоўныя краявіды роднага горада. Кожны яго куточак мае сваю гісторыю. Варта апынуцца на вулiцы Краснаармейскай, пабачыць брушчатку, як у думках узнікаюць вобразы даўно мінулых дзён.

Прывольна раскінуўся амаль што ў цэнтры горада стары парк. Ён спускаецца ад вулiцы Камсамольскай з яе прыгожымі абрусамі з травы i дрэў, апранутых у зелянiну, да маленькiх, нiбы вясковых, хатак.

Многія пісьменнікі Беларусі ў сваей творчасці ўсхвалялі радзіму - Беларусь. Адным з выдатных паэтаў Беларусі з'яўляецца Янка Купала. У яго вершы «Спадчына» адлюстроўваецца вялікая любоў да роднай старонкі, спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называў яе самым вялікім скарбам, які мы, беларусы, павінны зберагчы і захаваць для сваіх нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, паэт з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены». Кожны чалавек ніколі не забывае тое месца, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў дзяцінства:

Жыве з ім дум маіх сям'я

I сніць з ім сны нязводныя...

Завецца ж спадчына мая

Ўсяго Старонкай Роднаю.

Так і я ніколі не забуду месца, якое і ў песнях, і ў вершах апявалі многія мастакі слова – маю Белую Русь, маю Айчыну.

I хто б тым ці іншым шляхам ні прыехаў сёння ў Баранавiчы, ён убачыць горад — новы, малады, прыгожы. Горад буйных заводаў і фабрык, светласценных будынкаў, шырокіх праспектаў і сонечных плошчаў, утульных сквераў і паркаў. У розныя бакі ідуць бульвары і вуліцы. Якой бы вуліцай мы ні накіраваліся, усюды ўбачым прывабныя краявіды: грамадскія будынкі і добраўпарадкаваныя жылыя кварталы, шырокааконныя карпусы прадпрыемстваў і зялёную засень сквераў, прасторныя плошчы і цяністыя паркі. Як паблізу цэнтра, так і на ўскраінах.

А над усім — высокае-высокае неба. Лёгкімі пушынкамі плывуць у небе воблакі. Так праплываюць над ім гады, стагоддзі, так плыве над маiм родным горадам час.

 

Предыдущая статья:ЦИФРОВОЕ СОВЕРШЕНСТВОВАНИЕ ОБЩЕСТВЕННОГО ТРАНСПОРТА Следующая статья:Потенциал Гиббса
page speed (0.8751 sec, direct)