Всего на сайте:
148 тыс. 196 статей

Главная | Литература

I. Уступная гутарка.  Просмотрен 389

—— Прачытайце тэму раздзела(запісана на дошцы). Якой пары года будуць прысвечаны творы ў гэтым раздзеле?

—Паслухайце i адгадайце загадку:

Апусцелі naлi,

Хлеб у cвірны звязалі,

Дождж палівае, шпак не спявае...

Калі гэта бывае?

I. Муравейка

Прачытайце эпіграф да тэмы. Пра які восеньскі агонь гаворыць

С. Дзяргай? Якія змены адбываюцца ў прыродзе восенню?

II. Праца з вершам Я. Коласа «Адлёт жураулёу».

1. Чытанне верша настаўнікам.

2. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою вер­ша (пытанне№ 1 падручніка).

3. Самастойнае чытанне верша вучнямі. Мэта — прачытаць верш, падрыхтавацца да гутаркі па зместу твора.

4. Гутарка па змесце верша.

 

- Як паэт гаворыць пра надыход вoceнi?

- Чаму аўтар называе восень смутнай часінай?

- Якія карціны вoceнi малюе паэт? Якія мастацкія сродкі для гэтага выкарыстоувае? Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем i зачытайце ix. Якую ролю Яны выконваюць?

Вучням прапануецца падрыхтаваць адказы на пытанне № 3.

5. Выбарачнае чытанне (адказ на пытанне № 4).

 

Фізкультмінутка

III. Праца над вершам М. Пазнякова «Клёны».

1.Самастойнае чытанне верша вучнямі Падрыхтоукада асэнсаванага ўспрымання верша (слоўнк на с. 18 падручніка).

2. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша.

— Якое пачуццё ўзнікае, калi чытаеш гэты верш?

3. Гутарка па змесце верша (адказы на пытанні №1,2).

- 3 чым параўноўвае аўтар восень?

- Якія словы дапамагаюць нам уявіць восень, клёны, лісты, як жывыя істоты?

4. Слоўнае маляванне карцін прыроды.

- Якія малюнкі можна намаляваць да гэтага верша?

- Параўнайце карціны восені, якія адлюстраваны ў гэтых вершах. Што іх аб'ядноўвае і чым яны адрозніваюцца?

5. Падрыхтоука да выразнага чытання. Вучні чытаюць вершы i самастойна вызначаюць мэту выразнага чытання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўнітвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.

IV. Выразнае чытанне вершаў (на выбар) вучнямі.
Конкурс на лепшага чытальніка.

V. Дамашняе заданне.
Вывучыць верш на памяць на выбар.

5.

Падвядзенне вынікаў урока

6. Рэфлексія

 

 

Урок 7. Мікола Хведаровіч «Верасень», Эдуард Шым «Цяжкая праца»

Адукацыйныя мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоуваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершау, вызначаць ix агульны эмацыянальны настрой, прагназаваць змест твора па загалоўку, распазнаваць аутара ў творы, яго адносіны да героя твора, вызначаць тэму i галоуную думку твораў.

 

 

План урока «Падрыхтоўка жывёл да зімы»

1.Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання

3. I. Праца над вершам Міколы Хведаровіча «Верасень».

1. Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да асэнсаванага успрымання верша, вызначэнне незразумелых слоў.

Ржэўнік— поле, на якім засталося ржышча.

2. Чытанне верша «Верасень» вучнямі ўслых.

3. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша.

— Які настрой выклікаў у вас верш?

4. Гутарка па змесце верша.

— Якой паказау нам аутар восень?

- Якія карціны лясной прыроды апісаны аутарам?

- Знайдзіце i зачытайце словы, якія дапамагаюць паэту прадставіць лясную прыроду як жывую істоту.

- Якая тэма гэтага верша?

4. Падрыхтоука і выразнае чытанне верша вучнямі.

Фізкультмінутка

II. Праца над творам Эдуарда Шыма «Цяжкая праца».

1. Прагназаванне зместу твора па загалоуку i малюнку.

— Прачытайце загаловак апавядання i разгледзьце малюнак на с. 19 падручніка. Паспрабуйце расказаць, пра што будзе ісцігаворка у гэтым творы.

2. Падрыхтоука да асэнсаванага чытання апавядання (слоўнік — с. 19 падручніка).

Хвоя-выварацень — паваленая хвоя з вывернутым з зямлі коранем.

3.Чытанне апавядання настаўнікам.

4. Гутарка па змесце прачытанага з выкарыстаннем пытанняу i заданняу падручніка на с. 19. Выбарачнае чытанне.

--- Ад чыйго імя напісана апавяданне?

----Якая галоўная думка твора?

----На якую тэму гэты твор?

III.Падвядзенне вынікаў урока.

Што аб'ядноўвае верш М. Хведаровіча «Верасень» i апавяданне Э. Хведаровіча «Цяжкая праца»?

IV. Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць вусны адказ на пытанне № 5 (с. 19 падручніка).

4. Рэфлексія

Урок 8. Уладзімір Дубоўка «Хованкі». Пазакласнае чытанне

Адукацыйныя мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; на практычным узроуні засвойваць значэнне выразаў «рэальны змест» i «гумарыстычны змест»; развіваць уменне выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы, выказваць уласныя адносіны да ўчынкаў дзеючых асоб, дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі; удаска­нальваць уменні вучняў падбіраць самастойна ( ціз дапамогай бібліятэкара) кнігi па пэўнай тэматыцы, самастойна знаёміцца са зместам кнігi, адказваць на пытанні па змесце прачытанага.

План урока «Дружба з малодшымі»

1.Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання

Предыдущая статья:Правила обращения с шилом Следующая статья:I. Падрыхтоука да асэнсаванага успрымання апавядання.
page speed (0.0288 sec, direct)